Беларуская Служба

Усю ноч Украіна была пад масіраваным расійскім ударам

27.12.2025 09:04
Расія атакавала Украіну беспілотнікамі і ракетамі. Украінскія СМІ паведамілі пра масіраваны ўдар па некалькіх рэгіёнах.
Пашкоджаны жылы будынак побач з месцам удару расійскіх планіруючых авіябомбаў у цэнтральным раёне ХаркаваEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Па папярэдніх дадзеных, некалькі чалавек атрымалі раненні. Таксама ёсць паведамленні пра пашкоджанне энергетычнай інфраструктуры і жылых дамоў.

Інфармацыйнае агенцтва УНІАН паведаміла, што атака агрэсара працягвалася амаль усю ноч. Найбольш пацярпела Кіеўская вобласць.

Расіяне наносілі ўдары хвалямі. Пачатковыя папярэджанні паказвалі на набліжэнне беспілотнікаў. Пазней радары выявілі ракеты. Пасля першай хвалі ўдараў мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў выніку абстрэлу ва ўкраінскай сталіцы пацярпелі як мінімум восем чалавек. Выбухі былі чутныя ў многіх раёнах Кіева. Мясцовыя навіны паведамлялі пра пашкоджанне ліній электраперадач і жылых дамоў. «Вораг наўмысна атакуе крытычна важную інфраструктуру і жылыя дамы», — паведамілі мясцовыя ўлады.

Ваенна-паветраныя сілы Украіны абвясцілі па ўсёй краіне стан трывогі з-за паветраных удараў. Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расійскі агрэсар здзейсніў больш за 250 наземных удараў на працягу 24 гадзін (26-27 снежня), галоўным чынам у Данбасе.

ПР/юл